Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 19:52 9

Шэйман распавёў Лукашэнку, як з'ездзіў у Зімбабвэ

Павялічыць выяву

Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка прыняў з дакладам кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана. Шэйман распавёў пра свой візіт у краіну Зімбабвэ, якую ён наведаў па даручэнні Лукашэнкі.

Паведамляецца, што адбыліся перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, першым віцэ-прэзідэнтам, а таксама з іншымі міністрамі.

У ходзе перагавораў былі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны кантракты на суму амаль $58 мільёнаў, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на $43 мільёны і тэхнікі для лясной гаспадаркі на $15 мільёнаў. Размова ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі.

Сайт кіраўніка дзяржавы сцвярджае, што Зімбабвэ гатовая выкарыстаць беларускі вопыт па рэкультывацыі зямель і ірыгацыі засушлівых раёнаў. Па словах Віктара Шэймана, прапрацоўваюцца магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне электраэнергетыкі і геолагаразведкі.

0
Anarkisto / адказаць
14.03.2018 / 08:46
Пахвалiуся загарам?
0
А.К. / адказаць
14.03.2018 / 23:26
58 лямаў тожа грошы. Шукаць новыя рынкі сбыту нашых трактароў добрая справа для краіны ці не так спадары патрыеты?
0
адказ / адказаць
15.03.2018 / 14:25
А.К., спачатку атрымай тыя грошы, а проста пракукарэкаць пра намеры- не лічыцца! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31