Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 19:51 68

Мінадукацыі — беларускамоўным бацькам: Варта пачынаць з сябе

У Міністэрстве адукацыі не бачаць праблемы з магчымасцю вучыцца па-беларуску. Там мяркуюць, што проста няма ахвотных запісвацца ў беларускамоўныя класы. Чыноўнікі запэўніваюць бацькоў, што гатовыя знайсці патрэбныя класы, праўда, далёка ад дома.

«Варта пачынаць з сябе. Ніхто не перашкаджае размаўляць з дзіцем па-беларуску, выхоўваць яго па-беларуску», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс» прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі.

Павялічыць выяву

Міністр адукацыі Ігар Карпенка, прэс-сакратарка ведамства Людміла Высоцкая і работнік прэс-цэнтра Андрэй Лазуткін.

Выказванне прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі выклікала абурэнне ў фэйсбуку.

«Гэта проста гамон!» — адрэагавала Аляксандра Баярына.

«Варта пачынаць з сябе. Ну дык, міністэрства адукацыі, пачніце з сябе! Станьце нямымі на неабмежаваны час. Не размаўляйце, не пішыце, не чытайце. Атачыце сябе кітайскай мовай і пакутуйце, — прапанавала Кацярына Парыжацкая. — Што гэта, калі не інстытуцыялізіраваная дыскрымінацыя? Паразіты на падатках».

«Гэтыя людзі проста адкрыта зьдзекуюцца з нас. Бяз гучнага агульнага грамадзкага ціску яны не саступяць. Але яны саступяць, калі мы самі зразумеем, што важна, а што няважна. І будзем усе разам настойваць на тым, што сапраўды важна. Крок за крокам трэба вяртаць тое, што нам належыць і па праўдзе, і па законе», — упэўнены Міхаіл Баярын.

Ён заклікае падпісаць петыцыю ў падтрымку беларускамоўных садкоў: «Гэта няцяжка. І няцяжка заклікаць іншых яе падтрымаць. Гэта мінімум, які можа зрабіць кожны».

Павялічыць выяву

* * *

Міністр адукацыі — Ігар Карпенка. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Навакузнецку Кемераўскай вобласці. Былы старшыня Камуністычнай партыі Беларусі.

0
из Гродно / адказаць
17.03.2018 / 09:31
геннадий, Пачнiце з сабе,для пачатку пiщыце прынамсi тут па-беларуску.
1
Захарова Татьяна Викторовна / адказаць
18.03.2018 / 21:14
Это - не наш Министр .  Не Народный - а АНТИнародный !
1
Виктор / адказаць
19.03.2018 / 20:22
Беларуса на министерскую должность в Беларуси найти непросто.Вот где пятая коллона
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31