Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 18:52 6

Топ-10 навін па падрыхтоўцы да Дня Волі — 2018

Павел Белавус у сваім фэйсбуку склаў топ-10 навін па падрыхтоўцы 100-годдзя БНР.

1. Вызначаны генеральны партнёр 25 сакавіка — Свята Незалежнасці — Мінск, плошча ля Тэатра оперы. Ім стала беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН! Дзякуй Алесь Ліпай за падтрымку!

2. Праз Talaka.by - Кропка збору неабыякавых людзей праект па годнаму адзначэнню 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі агулам ужо падтрымала 800 чалавек. А сума дасягнула 29 780 рублёў.

Падтрымаць праект, і такім чынам набыць сімвалічны квіток на «Свята Незалежнасці» 25 сакавіка і запрашэнне на ўрачысты прыём 24 сакавіка, можна тут.

3. Акрамя генеральнага спонсара ў Свята з'явілася некалькі афіцыйных спонсараў. Гэта Цесляры, Quvalda — гульнявая прастора і квэст Нарнія, Свае.бел: беларускамоўныя бізнэсы і паслугі і Мой модны кут.

Для ўсіх астатніх камерцыйных кампаній засталося толькі дзень на тое, каб далучыцца да спонсараў імпрэзы і вашыя лагатыпы з'явіліся на ўсёй візуальнай прадукцыі Свята. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы тут.

4. 13 сакавіка (аўторак) а 11.00 у парку Янкі Купалы ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар братоў Луцкевічаў.

5. З 15 сакавіка да 7 траўня дзейнічае выстава «1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава» ў Нацыянальным гістарычны музей Белаусі (вул. Карла Маркса, 12).

6. Па выніках сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі ГУУС і Мінгарвыканкама: бел-чырвона-белыя сцягі і сімволіку з гербам «Пагоня» ў межах святкавання 25 сакавіка выкарыстоўваць можна без усялякіх абмежаванняў. Нам паабяцалі, што ніякіх наступстваў для людзей не будзе.

7. 25 сакавіка Свята на пляцоўцы ля Опернага тэатра пачнецца а 13.00. Падрабязная праграма, афіша, план тэрыторыі і размяшчэнне розных актыўнасцяў БНР 100 — Агульнанацыянальная Кампанія апублікуе ў сераду (ці чацвер) на гэтым тыдні!

8. З'явілася прома-прадукцыя: плакаты, налепкі, паштоўкі, значкі. Узяць гэтую прадукцыю для сябе ды сяброў ужо можна ў Арт Сядзіба і symbal.by штодзённа з 10.00 да 20.00 на праспекце Машэрава, 18. У бліжэйшыя дні на www.bnr100.by з'явіцца спіс кропак распаўсюду гэтай прадукцыі па Беларусі.

Калі вы хочаце стаць адной з такіх кропак, то трэба альбо запошніць гэтую форму: https://goo.gl/pHtV3n, альбо даслаць запыт на artsiadziba@gmail.com, альбо дамовіцца з Алесем Сьнегам прыватна.

9. 20 сакавіка ў культурным цэнтры «КОРПУС» адбудзецца Спеўны сход — Беларускія песні і гімны да 100-годдзя БНР (пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны), які стане рэпетыцыяй вялікага Спеўнага сходу, які правядзе Сяргей Доўгушаў 25 сакавіка на «Свяце Незалежнасці».

Вучым усе «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа», «Пагоню», каб 25-га сакавіка спяваць разам.

Плануюцца на сцэне і вакол яе вялікія экраны, дзе будзе транслявацца канцэрт і выводзіцца ў часе Спеўнага сходу словы беларускіх нацыянальных гімнаў, каб сапраўды ўсе спявалі разам.

10. Нагадваю, што ў фэйсбуку з'явіліся рамкі #БНР100, якімі вы можаце ўпрыгожыць вашыя аватаркі. Трэба перайсці па спасылцы і праз пошук па слову «Belarus» выбраць рамку: https://www.facebook.com/profilepicframes

Поўны і актуальны спіс мерапрыемстваў сакавіка, прымеркаваных да 100-годдзя БНР, можна знайсці тут: https://symbal.by/prahrama-bnr-100/

Павел Белавус

1
Василь / адказаць
13.03.2018 / 21:23
"6. Па выніках сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі ГУУС і Мінгарвыканкама: бел-чырвона-белыя сцягі і сімволіку з гербам «Пагоня» ў межах святкавання 25 сакавіка выкарыстоўваць можна без усялякіх абмежаванняў. Нам паабяцалі, што ніякіх наступстваў для людзей не будзе." Жесть, а в остальные дни - нельзя. Про какое строительство национального государства чиновники имеют право заикаться, если, благодаря их стараниями, беларусы рады, что наконец-то им дали один день в году (за сколько лет-то?), когда народ сможет использовать национальные символы?!!! Это настоящий показатель уровня отношения власти к беларусскаму, что на разрешение на национальную символику на один день - среди людей праздник
1
ягер / адказаць
13.03.2018 / 23:38
Пункт 6 звучит как-то диковато...Я понимаю стремление организаторов провести этот день без дубиналов....А руки так просят "волю" за столько лет издевательств над Настоящей национальной атрибутикой, тысячи порванных, растоптанных стягов, сотни судов....Ну оставим эмоции, наберемся терпения, силы еще пригодятся, но наверное не в этот день...Хотя.... А если бы дающие этот праздник запретили в этот день флаги, атрибутику...И....А вообще становится все интересней....Ох все-таки сбудутся мои прогнозы....Будет лунать над гор и райисполкомчиками скоро бел-чырвона-белый...Собственным указиком основной чел поменяет...Тем более присягал этот чел именно этому флагу...Вот прикольно будет....
0
Алёша / адказаць
14.03.2018 / 10:10
Хлапец-беларус, у іхняга пахана, па чутках, кожную вясну яе зносіць, а стагодзе БНР - раз у сто гадоў бывае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31