Знайсці
13.03.2018 / 19:069РусŁacБел

Google пачаў выдзяляць кампаніі, якімі кіруюць жанчыны і якія талерантныя да ЛГБТ

Сэрвіс «Google Мой бізнэс» дадаў для ўласнікаў кампаній магчымасць пазначаць, што кіраўнік — жанчына, а таксама талерантнасць да трансгендараў і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. 

З дапамогай «Google Мой бізнэс» кожны можа стварыць акаўнт сваёй кампаніі, што будзе адлюстроўвацца на мапах Google, а таксама калі карыстальнік увядзе яе назву ў пошукавым радку.

Патэнцыйныя кліенты могуць пабачыць графік працы зарэгістраванай установы, яе адрас, фотаздымкі, водгукі іншых людзей, загружанасць у пэўныя дні і гадзіны і іншую інфармацыю. 

Цяпер ва ўсіх гэтых выпадках кампанія будзе пазначацца яшчэ і адпаведнымі значкамі, якія паведамляюць пра тое, што ўстановай кіруе жанчына (як на фота ніжэй) і што прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці і трансгендарам тут будуць радыя. 

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930