ФОТАпраект пра знаёмствы на Ціндары: Мы ведаем адно аднаго ўжо 10 хвілін, і ў нас амаль сэкс
Серыя фотаздымкаў 24-гадовай фотамастачкі з Даніі Мары Хільд называецца Lifeconstruction, то бок «Пабудова жыцця». На ўсіх кадрах мы бачым саму Мары, але з рознымі мадэлямі, якіх яна адшукала праз Ціндар.
Незвычайнасць праекта ў тым, што на фота мы бачым блізкасць гэтых людзей, хоць насамрэч яны знаёмыя ўсяго паўгадзіны. На кожным здымку пазначана, колькі хвілін прайшло з моманту першай сустрэчы.
Трэба дадаць, што Мары ад пачатку была шчырая з мадэлямі. Яна адразу пазначала ў профілі, што хоча сустрэцца, каб зрабіць сумеснае фота для яе праекта.
«У наша лічбавае стагоддзе культура спатканняў вельмі змянілася. У рэальнасці людзі выглядаюць не такімі дасканалымі, як у сацсетках, таму нам стала больш складана раскрывацца адно аднаму. Гэта падштурхнула мяне да ідэі зрабіць серыю пастановачных інтымных партрэтаў з хлопцамі, з якімі я пазнаёмілася ў Ціндары», — тлумачыць мастачка мэсэдж гэтых здымкаў.
Дарэчы, сама Мары чатыры гады таму праз Ціндар знайшла сваё каханне.
Хоць кадры пастановачныя, тым не менш, Мары не кантралявала ўсё, а дазваляла прыдуманым сітуацыям развівацца па сваім сцэнары.
Чытайце таксама: