Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 16:42

У Гродне пачалі збіраць грошы на святкаванне 100-годдзя БНР

Павялічыць выяву

Аргкамітэт свята распачаў збор сродкаў на мітынг і канцэрт. Усяго арганізатарам святкавання 100-ай гадавіны абвяшчэння БНР трэба сабраць 8270 рублёў.

Свята Незалежнасці, прымеркаванае да 100-годдзя БНР, першай беларускай рэспублікі, пройдзе ў Гродне 25 сакавіка з 14.00 да 17.00 у Каложскім парку. У праграме — выступы музычных гуртоў, святочныя віншаванні гасцей і арганізатараў, прамовы гісторыкаў, тэматычная фотазона і сімволіка, фудкорт (кава і гарбата), сувеніры і атрыбутыка.

Мерапрыемства афіцыйна ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.

Арганізатары на дадзены момант маюць сабраць 8270 рублёў.

Ахвяраваць можна асабіста ў памяшканні крамы Цудоўня (https://vk.com/cudouniahttps://www.facebook.com/Cudounia), альбо пазваніўшы на нумары +375 296 540 534 Вадзім, ці +375 295 852 585 Дзмітрый.

Арганізатары таксама распачынаюць кампанію на Талацэ

Арганізатары запрашаюць гасцей браць з сабой зарэгістраваную і тэматычную сімволіку (нацыянальныя сцягі, выявы Пагоні, арнаментаваныя стужкі і вышыванкі), сяброў, калегаў, любімых дзяўчат і хлопцаў ды святочны вясновы настрой!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30