Знайсці
13.03.2018 / 16:2126РусŁacБел

Саакашвілі расказаў, як Лукашэнка двойчы затроліў Пуціна ВІДЭА

На тэлеканале ВВС выйшла дакументальная стужка пра Уладзіміра Пуціна. У ёй маецца вясёлы момант пра Аляксандра Лукашэнку.

Праўдзівасць гісторыі пакінем на сумленні Міхаіла Саакашвілі і брытанскіх аўтараў стужкі «Пуцін: новы цар».

Саакашвілі распавёў у стужцы наступную гісторыю:

«Гэта было ў 2006 годзе, неўзабаве пасля таго, як Уладзімір Пуцін прыняў новы закон, які дазваляў КДБ забіваць здраднікаў за межамі Расіі, і неўзабаве пасля таго, як Аляксандр Літвіненка быў атручаны пасля наведвання сушы-бара ў Лондане.

Пасля саміту ў Мінску я быў на банкеце з Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам. Я збіраўся ў Лондан на сустрэчу з Тоні Блэрам і Лукашэнка жартаваў пра гэта.

«Міша, ешце добра тут, — ён параіў мне, — і нічога не ешце ў Лондане, асаблiва не сушы. Нават блізка не падыходзьце да сушы».

На гэтым Лукашэнка не спыніўся.

Ён сказаў, што самая бяспечная ежа ў Пуціна, і перадаў талерку Пуціна да Саакашвілі. У гэты момант Пуцін раззлаваўся, выпусціў відэлец і сказаў, што ён не меў ніякага дачынення да забойства Літвіненкі.

Лукашэнка, пажартаваў Саакашвілі з намёкам на апошні замах на Скрыпаля, параіў не наведваць ніякія італьянскія рэстараны ў раёне Солсберы.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031