Знайсці
13.03.2018 / 15:0640РусŁacБел

Далёка не 600 тысяч тон і не замест масла: выпраўляем памылкі пра пальмавы алей

У артыкуле «Беларускага партызана» паведамлялася, што пасля ўвядзення новых нарматываў Еўразійскага саюза беларусаў перавядуць з масла на пальмавы алей.

Згодна з аўтарамі артыкула, зараз у маргарын будуць класці выключна пальмавы алей замест масла. Маўляў, Мінскі маргарынавы завод ужо закупіў 600 тысяч тон такога алею.

Выявілася, што артыкул, на жаль, меў шэраг недакладнасцяў. Прыносім выбачэнні чытачам і тлумачым, што адбываецца насамрэч.

Новыя нормы сапраўды пачалі дзейнічаць. У студзені 2018 года скончыўся шасцігадовы пераходны перыяд, які быў прадугледжаны, каб вытворчасць паспела перабудавацца. Цяпер колькасць транс-ізамераў мусіць быць меншай — гэта праўда. У прадуктах перапрацоўкі раслінных алеяў і жывёльных тлушчаў, уключаючы тлушчы рыб, павінна ўтрымлівацца транс-ізамераў тлустых кіслот не больш за 2% ад усяго тлушчу ў прадукце.

Але раней маргарынавы завод выкарыстоўваў для вытворчасці сваёй прадукцыі не масла, як сцвярджалася, а саламас. Гэта цвёрды тлушч, які здабываюць з расліннага алею: сланечнікавага ці рапсавага, —

патлумачылі «Нашай Ніве» на Мінскім маргарынавым заводзе.

Цяпер саламас сапраўды заменяць пальмавым алеем.

Але закупяць яго не 600 тысяч тон. Кожны месяц-паўтара завод выкарыстоўвае каля 300 тон пальмавага алею. Такім чынам, на год максімум трэба 3500 тон (а то і менш).

Прычым раней, калі дзейнічалі старыя нормы, пальмавы алей усё роўна шырока выкарыстоўваўся. Яго закуплялі толькі ў 1,5—2 разу менш, чым цяпер.

«Хутчэй за ўсё, гэтыя новаўвядзенні пралабіравалі буйныя расейскія пастаўшчыкі пальмавага алею, — падзялілася меркаваннем крыніца з адміністрацыі завода. — Але нічога шкоднага ў ім няма. Уся Еўропа даўно ўжо выкарыстоўвае пальмавы алей, і нічога страшнага».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера