Знайсці
13.03.2018 / 14:5412РусŁacБел

«Міні-серыял Collateral — гэта вышка»

Ох, які я ж сэрыял скончыў глядзець толькі што. Я думаў, што «Вікінгі» з галоўнай лініяй пра жаночную роўнасьць — гэта вышыня індактрынацыі ў добрым сэнсе гэтага слова. Але не.

Міні-сэрыял для BBC (які я паглядзеў на Netflix) — Collateral — гэта вышка.

Такой шчыльнасьці сымбаляў і наратыву сучаснай Заходняй Эўропы ў адным творы я ня бачыў даўно. Крытыка называе яго правакацыйным state-of-the-nation thriller. Ня буду пісаць пра сюжэт, але скажу пару слоў пра герояў. Уцякач з Блізкага Ўсходу, якога забіваюць брытанцы. Жанчына-жаўнер, якая змагаецца з ваеннай траўмай, дамаганьнямі камандзіра, а пазьней і з гвалтам. Жанчына-сьвятар-лесьбіянка, якая жыве зь нелегалкай зь Віетнаму. Гей-біскуп, які жыве з мужчынам і лічыць, што ён не грашыць, бо рукамі да палавых ворганаў партнэра ён не датыкаецца (а грэх калі толькі рукамі). Эмігрантка зь Лібану, якая памятае ізраільскія бамбёжкі і мае праблемы з наркотыкамі і алкаголем. Палітык-лейбарыст, які змагаецца за ўцекачоў з кансэрватарамі. Цяжарная (на шостым месяцы) паліцыянтка, якая ігнаруе заўвагі калегаў пра небясьпеку і хоча проста выконваць сваю працу, бо гэта яе права на працу. Цяпер трэба браць адгул, каб усё пераварыць.

Мо месяц таму я пазнаёміўся ў трамваі з двума маладымі брытанцамі. Яны не пыталі, якія я чытаю кнігі, іх цікавіла, якія сэрыялы я гляджу. Пра гэта і гаварылі.

Майнэ майнунг нах, што сэрыялы ўжо пераплюнулі і фільмы, і кнігі па ўплыве на публіку і ролю ў фармаваньні пэўных паводзінаў і моды. Як той казаў, сьветам кіруе той, хто здымае цікавыя сэрыялы.

Дзмітры Гурневіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера