Знайсці
13.03.2018 / 14:273РусŁacБел

Лаўроў пра справу Скрыпаля: Брытанія не выконвае міжнародныя нормы

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў Брытанію даць Маскве ўзоры рэчыва, якім, па дадзеных брытанскіх спецслужбаў, быў атручаны былы афіцэр расійскай разведкі Сяргей Скрыпаль. Паводле слоў Лаўрова, міжнародныя нормы абавязваюць Брытанію пайсці на такі крок, аднак яна адмаўляецца.

«Калі казаць пра тое, што абавязана зрабіць Вялікабрытанія ў адпаведнасці з канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі, то гэта наступнае: па-першае, неадкладна, як толькі узніклі падазрэнні, што было ўжыта атрутнае рэчыва, забароненае канвенцыяй, неадкладна трэба звярнуцца да краіны, якую падазраюць у тым, што яна з'яўляецца краінай паходжання дадзенага рэчыва «, - сказаў Лаўроў.

Паводле яго слоў, Масква афіцыйна запытала Лондан аб доступе да рэчыва, якім, як мяркуецца, быў атручаны Скрипаль, аднак Брытанія адказала адмовай. Лаўроў заявіў, што ў выпадку, калі гэтая інфармацыя ўсё ж будзе атрыманая, Расея гатовая супрацоўнічаць з брытанскім следствам

Заявы аб магчымай датычнасці Расіі да атручвання экс-палкоўніка ГРУ Лаўроў назваў глупствам. «Мы ўжо зрабілі заяву пра тое, што ўсё гэта лухта … Мы ніякага дачынення да гэтага не маем», - сказаў ён.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930