Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 13:47 17

Пенсіянер прапанаваў цыганкам заплаціць за сэкс: застаўся і без інтыму, і без грошай

Здарэнне адбылося яшчэ ў пачатку лютага ў Вілейцы. У адзін са шматкватэрных дамоў зайшлі з бауламі тры смуглыя жанчыны 30—35 гадоў. Яны тэлефанавалі ва ўсе кватэры і прапаноўвалі гаспадарам купіць у іх пасцельныя рэчы.

«Аднак жыхары не спяшаліся пускаць жанчын у свае кватэры: многіх бянтэжыла неславянская знешнасць і смуглы колер твараў гандлярак, нават ярка рудыя валасы адной з іх зусім не ратавалі становішча. Мабыць, людзі атаясамлялі гандлярак з варажбіткамі, якія за «Пазалаці ручку» прапаноўваюць расказаць усю праўду», — паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.

У рэшце рэшт, адзін з жыхароў, мужчына каля 80 гадоў, на прапанову купіць што-небудзь з пасцельных рэчаў, запрасіў жанчын у сваю кватэру. Азнаёміўшыся з асартыментам і выбраўшы ўпадабаныя яму коўдру і падушкі, мужчына згадзіўся набыць іх за 300 рублёў. Разам з жанчынамі ён прайшоў у спальню, дзе з кішэні паліто дастаў пачак 50-рублёвых купюр і паабяцаў, што яны змогуць зарабіць яшчэ больш, калі пагодзяцца задаволіць яго сэксуальныя фантазіі.

Нядоўга думаючы, адна з іх пагадзілася на прапанову і пацікавілася, дзе ў кавалера знаходзіцца ванны пакой. Жанчына паскардзілася, што не цячэ гарачая вада, пенсіянер паспрабаваў разабрацца.

Пакуль ён вырашаў праблемы з вадой, сяброўкі яго госці сышлі.

«Аднак калі на парозе спальні з'явілася яго выбранніца і не пабачыла сваіх сябровак, то яе энтузіязм імгненна вычарпаўся, і яна заявіла, што сам-насам з мужчынам у кватэры не застанецца. Хутка апрануўшыся, жанчына адправілася ўслед за сяброўкамі. Пенсіянер не моцна знерваваўся, так як і сам быў не асабліва ўпэўнены, што ў іх нешта атрымаецца. Праз некаторы час, западозрыўшы няладнае, мужчына кінуўся да шафы: 2000 рублёў у кішэні паліто — як не было», — распавядаюць міліцыянты.

У выніку пенсіянер набраў 102. Аператыўнікі крымінальнага вышуку апыталі пацярпелага і іншых жыхароў. Усе апытаныя сыходзіліся на думцы, што жанчынам 30—35 гадоў і яны вельмі падобныя на цыганак. Дзякуючы размешчаным непадалёк ад дома камерам відэаназірання ўдалося ўсталяваць, што гандляркі перасоўваліся на аўтамашыне серабрыстага колеру падобнай на «Пежо-806».

Цяпер іх шукаюць. Калі хтосьці пазнаў жанчын, просьба паведаміць у УУС Мінскага аблвыканкама па тэлефонах: 8 017 229 06 87 і 8 025 774 11 58.

УШ

0
Simpson / адказаць
13.03.2018 / 22:31
Надо было просить, чтобы они заплатили. Остался бы без секса, но с деньгами. Зато хоть попытался
0
2.718281828459045... / адказаць
14.03.2018 / 00:21
крытычны погляд,
усё правільна напісана і ў загалоўку, і ў артылуле.
У крымінальных паведамленнях заўсёды ўказваецца раса, па магчымасці нацыянальнасць. Цытаты з ліста па рассылцы, які я днямі атрымаў: "The suspect is described as a white male of unknown age...", "The suspect is described as a black male in his 20s, and approximately 6' tall..."
0
машініст дізеля Вотруба / адказаць
14.03.2018 / 00:23
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ),іх маршрут давно ізвестен без Білета , начіная от Дрогічіна і до Бреста , всегда в 1-й вагон , обратно в последній ( речь ідёт о дізеле) ...Білеты нікто не покупает, і так ежедневно , а в Брест ездят попрошайнічать і ...гадать , на всех базарах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31