Знайсці
13.03.2018 / 13:2011РусŁacБел

Дзмітрый Калдун параіў расіянцы Самойлавай не спадзявацца на перамогу ў «Еўрабачанні»

Спявак Дзмітрый Калдун, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні» ў 2007 годзе, параіў удзельніцы конкурсу ад Расіі Юліі Самойлавай не разлічваць на высокае месца з-за складанай палітычнай сітуацыі.

Першы расійскі канал у нядзелю прэзентаваў кампазіцыю «I Will not Break», з якой Самойлава выступіць на конкурсе песні «Еўрабачанне-2018».

На думку Калдуна, новае відэа Самойлавай больш падобна на музычную паштоўку, чым на кліп у сучасным разуменні, але, паводле яго слоў, для конкурсу гэтага цалкам дастаткова.

«І з голасам усё ў парадку. Спадзяюся, рэжысёры нумара правільна і карэктна абыграюць вобраз Юліі. Але на занадта высокае месца я б не разлічваў. Палітычная сітуацыя вельмі няпростая, а «Еўрабачанне» не Алімпіяда — няма аб'ектыўных крытэрыяў ацэнкі ўдзельніка. Толькі суб'ектаў», — распавёў Калдун ria.ru.

Ён дадаў, што можна быць найлепшым для большасці, але ўсё роўна апынуцца ля разбітага карыта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930