Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 12:36 27

З калоніі ў Горках уцёк расіянін: здабыў свой пашпарт і з'ехаў на таксі за мяжу

43-гадовы грамадзянін Расіі Аляксандр Мудрачэнка летась насмерць збіў веласіпедыста. За гэта мужчына атрымаў 4 гады калоніі-пасялення, але пад вартай не затрымаўся — злавіў таксі і з’ехаў у Расію.

Павялічыць выяву

Ілюстрацыйнае фота.

Само ДТЗ з удзелам Мудрачэнкі адбылося ўначы 19 чэрвеня 2017 года. Мужчына за стырном «Фальксвагена» ехаў па трасе Крычаў — Орша — Лепель. Непадалёку ад вёскі Зуі ён вырашыў абагнаць машыну, што ехала перад ім, і выруліў на сустрэчную паласу. Там ён збіў веласіпедыста, які ехаў па ўзбочыне сустрэчкі. Прычым веласіпед меў святлоадбівальныя элементы, адзначалі пасля даішнікі.

47-гадовы веласіпедыст памёр на месцы.

Мудрачэнку затрымалі. Высветлілася, што ён п’яны.

Мудрачэнка — жыхар Кагалыма (гэта поўнач Расіі, Цюменская вобласць). Праўда, нарадзіўся ён ў Крычаве. Прыязджаў да сваякоў.

Мужчыну змясцілі пад варту. У канцы верасня пачаўся суд. А 2 кастрычніка быў агучаны вырак — 4 гады калоніі-пасялення і забарона кіраваць аўто на 5 гадоў. Пасля адседкі ён мусіў быць экстрадаваны ў Расію, бо мае грамадзянства гэтай краіны.

Адбываць тэрмін Мудрачэнку накіравалі ў калонію №16 у Горках, дзе звычайна і сядзяць вінаватыя ў падобных злачынствах.

Але ў сакавіку 2018 года стала вядома, што Мудрачэнка ўжо ў Расіі.

Першым пра гэта паведаміў расійскі тэлеграм-канал Mash. Па іх інфармацыі, Мудрачэнка неяк здабыў свой пашпарт, пасля чаго выклікаў таксі і на ім з’ехаў у Расію. Там яго затрымалі паліцэйскія, але выдаваць беларусам не сталі — праз грамадзянства Расіі. Цяпер Мудрачэнка спакойна жыве на волі.

У горацкай калоніі пацвердзілі: мужчына сапраўды збег, яшчэ ў лютым. Праўда, распавядаць падрабязнасці адмовіліся.

Улад Швядовіч

0
Centurion / адказаць
13.03.2018 / 22:15
На зоне за грошы можна ўсё, у тым ліку выйсці зь яе.
0
Мікола / адказаць
14.03.2018 / 07:41
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ), пытаеце колькі каштуе цяпер расейскі рубель у Беларусі ? Пачакайце ...Вы пішаце што вы паважаная з Брэста? Можа я не правільна зразумеў і вы з Брэста што ў Францыі?
0
цывильны / адказаць
14.03.2018 / 16:41
дал денег и тихонечко слинял скорее всего,да и еще вопрос-вот наши россиянам всех выдают,да еще и украинцев вон совсестно помогают выкрасть и вывезти,а тут вон убийц покрывают,даже не морщась,прямо любовь старшего брата к младшему,названному да за уши притянутому,братья навек,правда,шанешки только одному
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30