Знайсці
13.03.2018 / 11:4110РусŁacБел

Пракурор: У Барысаве судзяць прапаршчыка з Печаў

У суд накіравана справа ў дачыненні да прапаршчыка з Печаў, яго абвінавачваюць ва ўжываньні гвалту і хабарніцтве.

Пасля гібелі ў Печах салдата Аляксандра Коржыча цэнтральны апарат СК завёў не адну крымінальную справу. Некаторыя крымінальныя справы расследавала ўпраўленне СК па Мінскай вобласці, адно з іх ужо завершана.

— Літаральна ў пачатку гэтага года крымінальная справа ў дачыненні да прапаршчыка з 72-га вучэбнага цэнтра была накіравана ў суд, — заявіў сёння ў час прэс-канферэнцыі пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрухін. — Было ўстаноўлена звыш 30 фактаў прымянення гвалту і атрымання хабараў ад вайскоўцаў. Напрыклад, за наведванне буфета.

Па словах пракурора, справа ўжо разглядаецца ў судзе Барысаўскага раёна, прысуду па ёй яшчэ няма.

Ён адзначыў, што пасля гібелі Коржыча пракурорскія работнікі не раз выязджалі ў Печы.

— Восенню 2017 года да гэтага выпадку не было ніводнай скаргі ад тэрміновай службы ні пісьмова, ні вусна. Гэта зразумела, яны думаюць: вы прыехалі і з'ехалі, а нам яшчэ жыць, — разважае Алег Лаўрухін.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера