Знайсці
13.03.2018 / 15:2921РусŁacБел

Вядучы «БелМузТБ» лічыць, што выкананне песень на беларускай мове робіць «недадатны» ўплыў на папулярнасць

Новы беларускі музычны праект Shuga даў інтэрв'ю каналу «БелМузТБ». І ўсё б нічога, але, задаючы пытанне вакалістцы Марыне Шугавай, вядучы шоу «Падслухана ў МАскве» здзівіўся, чаму яна вырашыла спяваць па-беларуску.

На думку вядучага Шуры Рапея, беларуская мова адразу робіць творчасць музыкаў менш крутой. З цытаты:

«Мы гэту тэму бачылі сто разоў: маладыя, амбіцыйныя, прабіўныя робяць круты матэрыял на беларускай мове і гэта… аказваецца не заўсёды дадатна».

Далей ён, пачуўшы, што артыстка ў будучыні не збіраецца абмяжоўвацца адной мовай, а можа заспяваць і па-руску, і на англійскай, дадае: «Значыць на беларускай мове ты не спыняешся, будзеш разнапланавай».

Глядзець відэа раім з 56-й секунды.

Шура Рапей з'яўлецца вядучым праграмы з дзіўнай для беларускага канала назвай «Падслухана ў МАскве» пра «гарачыя навіны ў свеце шоў-бізнесу, спорту, музыкі і блогераў». Таксама ён лічыцца сузаснавальнікам праекта «Найлепшыя блогеры Беларусі».

Чытайце таксама:

«Я не дурачка, слова «шуба» ў гэтай песні гучыць смачна і лагічна» — КЛІП новага гурта Shuga па-беларуску

KK

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930