Знайсці
13.03.2018 / 12:43РусŁacБел

У AppStore заўважылі праграму, якая майніць крыптавалюту з дапамогай камп'ютара карыстальніка

У абнаўленні Calendar 2, вядомага дадатку для планавання часу на камп'ютарах Mac, была дададзеная магчымасць майнінга крыптавалюты з дапамогай прыладаў карыстальнікаў на карысць распрацоўшчыка.

Але гаворка тут ідзе не аб таемным майнінгу, а аб новай мадэлі манетызацыі дадатка. Calendar 2 прапануе карыстальніку некалькі опцый разблакіроўкі ўсіх функцый: дадатак можна купіць за $18, або за $1 у месяц па падпісцы, або выкарыстоўваць яго бясплатна з абмежаваным функцыяналам.

Пры гэтым можна атрымаць усе функцыі бясплатна, пагадзіўшыся на майнінг на вашым камп'ютары на карысць распрацоўшчыкаў.

Гэта першы выпадак, калі кампанія афіцыйна прапануе расплаціцца за свой прадукт выкарыстаннем вылічальных магутнасцяў камп'ютара карыстальніка. 

Пазней распрацоўшчык Calendar 2, кампанія Qbix, прызнала, што ўбудаваны майнер быў недапрацаваны, і замест заяўленых 10-20 адсоткаў вылічальнай магутнасці працэсара выкарыстоўваў куды больш (да 200% паводле дадзеных некаторых карыстальнікаў).

У выніку распрацоўшчык прыняў рашэнне выдаліць майнер у будучых версіях праграмы і катэгарычна адмаўляе, што хацеў здабываць электронныя грошы ўпотай ад карыстальнікаў.

Дагэтуль у крамах дадаткаў розных аперацыйных сістэм час ад часу з'яўляліся праграмы, якія таемна ад карыстальнікаў выкарыстоўвалі іх камп'ютары, смартфоны і планшэты для майнінгу крыптавалюты, тым самым значна запавольваючы працу гэтых прыладаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930