Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 09:30 78

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі ў ЗША ловіць рыбу, гадуе ўнукаў і піша кнігі

Павялічыць выяву

«Народная воля» надрукавала вялікі матэрыял пра старшыню Вярхоўнага Савета 13-га склікання Сямёна Шарэцкага, які пасля процістаяння з Аляксандрам Лукашэнкам эміграваў у 2001 г. у ЗША, атрымаў грамадзянства.

Цяпер 81-гадовы сп. Шарэцкі жыве з жонкай, старэйшым сынам і ўнукамі ў Каліфорніі ў горадзе Лівермор. Піша кнігі, супрацоўнічае з рускамоўнымі газетамі Кліўленда, Сакрамэнта, Сан-Францыска.

«Я перайшоў на раслінную ежу. Мясныя, малочныя прадукты ўсё выключана. Толькі гародніна, садавіна, рыба, хлеб замяняюць арэхі, авакада», — кажа Шарэцкі.

Сям'я шмат падарожнічае. Лёталі ў Маямі, Лас-Вегас, былі ў Лос-Анджэлесе, ездзілі ў Тэхас да малодшага сына, у якога там свой дом.

Дом Шарэцкіх знаходзіцца ў Каліфорніі на беразе возера. Сямён Георгіевіч ловіць рыбу. 

«У нас пяцёра ўнукаў. Чацвёра маюць вышэйшую адукацыю — бакалаўры. Наш старэйшы ўнук Сямён нядаўна жаніўся, вышла замуж і наша старэйшая ўнучка Валерыя, яе вяселле адзначалі на караблі… Пра нас клапоцяцца. Мы ў гэтай краіне не працавалі, але нас забяспечылі дастойным жыллём, грашыма, медыцынай — што яшчэ трэба?» — кажа ён.

Шарэцкі выступае з дакладамі пра дзеячаў беларускай культуры і гісторыі ў коле навуковых работнікаў, нядаўна сям'я падарыла мясцовай праваслаўнай царкве ікону Ефрасінні Полацкай. Напісаў кнігу «Задумваючыся пра мінулае», што складаецца з дзвюх частак: «Фрагменты з гісторыі СССР» і «Эпізоды Другой сусветнай вайны».

Наступная кніга - «Яны знайшлі свой супакой на могілках», Шарэцкі піша пра людзей, чые магілы наведаў: Янка Купала, Якуб Колас, Пушкін, Тургенеў, Георс Отс, Міхаіл Суслаў, Сяргей Прытыцкі, Джордж Вашынгтон, Джон Кенедзі.

Шарэцкі зазначае, што вывез у ЗША ўсю сваю асабістую бібліятэку: пяць шафаў кніг.

1
Пятро Касьнерык / адказаць
14.03.2018 / 08:03
Мікола))) / Адказаць
13.03.2018 / 22:48

на той момант Пазьняк малы час...Мяркую, Пазьняк хацеў згуляць на рознагалосьсях камуніста Лукашэнкі і камуніста Шарэцкага,

https://nn.by/?c=ar&i=206135
++

то цяпер у іх(Зянона і Сямёна) вялікі час няхай сустрэнуцца і абмяркуюць хто на чым(кім) хацеў згуляць.
Бо хутка поўдуць у другі сьвет а беларусы будуць працягваць байкі ляпіць(Мяркую...) пра іх(выбітных палітыкаў Зянона і Сямёна).
гэтаж наша гісторыя і Мяркую тут не пракаціць. Няхай Арлоў маркуе пра ВКЛ бо жывых сьведкаў няма

https://nn.by/?c=ar&i=206135

1
mmm / адказаць
14.03.2018 / 09:05
Ціхіне првітанне. Мо ён там у суседзях?
0
Народ / адказаць
15.03.2018 / 20:19
Калгаснiк - трасяншчык , маеш рацыю на усе сто
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31