Знайсці
14.03.2018 / 09:28РусŁacБел

36 месяцаў растэрміноўкі на ASILAK і іншую садовую тэхніку. Абмежаваная прапанова

Наступіла доўгачаканая вясна, і пачалася падрыхтоўка да дачнага сезона. Разам з крамай 7745.by мы падрыхтавалі падборку неабходнай у гаспадарцы тэхнікі, якую можна набыць на выгадных умовах.

Да 10 красавіка ў краме 7745.by дзейнічае спецыяльная прапанова на топ самых неабходных інструментаў для саду і агароду — беспрацэнтная растэрміноўка да 3 гадоў. Усё проста. Тэхніку вы забіраеце без першага ўнёска, а яе кошт выплачваеце на працягу наступных 36 месяцаў роўнымі плацяжамі без якіх-небудзь пераплат і з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Даведка аб даходах і паручыцелі не патрэбныя.

У межах гэтай прапановы можна набыць культыватары і мотаблокі мадэляў Fermer і Asilak, якія вылучаюцца выдатнай якасцю зборкі, высокай зносаўстойлівасцю і прастатой у кіраванні. Універсальная счэпка дазваляе выкарыстоўваць рознае навясное абсталяванне, што значна пашырае функцыянальныя магчымасці культыватараў.

Ужо зараз ёсць магчымасць набыць мотаблок ASILAK SL-131 магутнасцю 13 к.с. У найбліжэйшы час на склад крамы паступяць яшчэ 13 мадэляў ASILAK, якія можна папярэдне замовіць праз кошык сайта або па тэлефоне.

Да кожнага культыватара і мотаблока мы падбяром усё неабходнае навясное абсталяванне: счэпку, плуг, абгоннік, грунтазачэп, бульбасаджалку, бульбакапалку і нават прычэп. Поўны камплект навяснога абсталявання можна набыць у растэрміноўку на тых жа ўмовах, што і культыватар.

Напрыклад, мотаблок бензінавы ASILAK SL-101 магутнасцю 10 к.с. з плугам, абгоннікам, счэпкай і грунтазачэпамі абыдзецца ў 1548,39 руб. У растэрміноўку ваш штомесячны плацеж за ўсё абсталяванне складзе 43,01 руб. або 37,16 руб. за культыватар без навяснога.

Для пакупкі ў растэрміноўку дастаткова аформіць замову ў краме 7745.by, дзе вам выпішуць рахунак-фактуру на абраны тавар. Прапанова дзейнічае на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Вам не трэба ісці ў краму — рахунак высылаецца экспрэс-поштай пасля ўзгаднення замовы.

З рахункам вы звяртаецеся ў найбліжэйшае аддзяленне Беларусбанка, якое заключае крэдытную дамову для набыцця тавару ў растэрміноўку. Звычайна заяўка ўзгадняецца на працягу некалькіх гадзін.

Акрамя культыватара і мотаблока, у рамках акцыі можна набыць і іншую садовую тэхніку. Прапануем самаходную бензінавую газонакасілку з высокапрадукцыйным рухавіком магутнасцю 3700 Вт OLEO-MAC G 48 TBQ COMFORT PLUS. Дадзеная газонакасілка выраблена ў Італіі, распрацавана для вялікіх плошчаў і з улікам павышанай камфортнасці для карыстальніка, а штомесячны плацеж складзе 23,3 рубля.

Для невялікіх участкаў прапануем больш танны электрычны варыянт. Газонакасілка ECO LM 3817 M дасць рады ўчастку плошчай да 10 сотак і каштавацьме ўсяго 6 рублёў на месяц!

Акрамя газонакасілкі, для догляду газона спатрэбіцца аэратар і скарыфікатар. Прапаноўваем аэратар-скарыфікатар WORTEX AE 3212 S, які дзякуючы зменнаму валу выконвае функцыі аэрацыі і скарыфікацыі. Штомесячны плацеж за WORTEX AE 3212 S складзе 7,2 рубля.

У растэрміноўку вы можаце набыць бензапілу італьянскага вытворцы OLEO-MAC GS 35 С. Магутнасць пілы — 2 к.с., даўжыня шыны — 40 см, а плацеж на месяц складае ўсяго 10,4 рубля.

Неабходнай прыладай для догляду ўчастка з'яўляецца мотакаса ECO GTP-185F. Інструмент укамплектаваны галоўкай для лёскі ды нажом і лёгка справіцца з расліннасцю любога тыпу: трава, кусты, дробны драўляны параснік. Зарэкамендавала сябе як надзейная і ўніверсальная прылада для непрафесійнага выкарыстання. Штомесячны плацеж — усяго 5,5 рубля.

У межах акцыі вы можаце набыць ачышчальнік высокага ціску WORTEX PW 1116 прадукцыйнасцю 390 л/г і максімальным ціскам 110 бар. Мыйка валодае функцыяй самаўсмоктвання і ўкамплектавана падоўжаным шлангам даўжынёй 5 метраў. Кошт на месяц — 5,41 рубля.

У краме маюцца ўсе неабходныя камплектуючыя і расходныя матэрыялы для садовай тэхнікі: ланцугі і шыны для ланцужных пілаў, лёскі ды нажы для трымераў і газонакасілак, свечкі запальвання, а таксама масла для змазкі.

Акрамя садовай тэхнікі, у краме прадстаўлена больш за 700 таварных катэгорый: бытавая тэхніка і электроніка, посуд, электраінструмент і аснастка, сантэхніка, электрыка, крапеж, бытавая хімія, касметыка, сродкі гігіены для дзяцей і дарослых.

Усе пералічаныя тавары, а таксама тысячы іншых можна купіць і па картах растэрміноўкі. Да аплаты даступныя карты «Халва», «Карта пакупак», «Магніт», «Смарт-карта», «Чарапаха».

Дастаўка ажыццяўляецца ў любы пункт Беларусі. А ў 18 гарадах рэспублікі ёсць пункты самавывазу, дзе можна атрымаць любы тавар, не аплачваючы дастаўку.

Падрыхтоўка да дачнага сезону становіцца простай, зручнай і выгаднай, калі правільна падабраць краму. Запрашаем па пакупкі ў інтэрнэт-краму 7745.by!

Публікуецца на правах рэкламы. ААТ «7745 Большой магазин» УНП 192970106

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930