Знайсці
12.03.2018 / 18:0499РусŁacБел

Першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ: Польшча адарвала частку праваслаўнага народа ад Маці-Царквы і зрабіла яго ўніяцкім

У газеце «Царкоўнае слова», якая выдаецца пры Беларускім Экзархаце, з’явіўся артыкул «Адарваныя насіллем, уз’яднаныя любоўю» да 180-годдзя Полацкага сабору. Аўтарам публікацыі выступіў прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ Сергій Гардун.

У «Царкоўным слове» абяцаюць, што публікацыяй Гардуна яны адкрываюць серыю, прысвечаную «ўз’яднанню беларускіх уніятаў з Праваслаўнай царквой».

Варта адзначыць, што 2018 год па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла быў абвешчаны на тэрыторыі БПЦ «годам архіярэя-ўз’яднальніка мітрапаліта Іосіфа Сямашкі». Ён быў адным з рухавікоў скасавання Уніі на тэрыторыі Расійскай імперыі. Сёлета спаўняецца 220 гадоў з дня яго нараджэння і 150 гадоў з моманту смерці.

Калі Гардун піша пра Полацкі сабор, які скасаваў уніяцтва на тэрыторыі Расійскай імперыі, то адзначае, «што члены сабору ўказваюць, што ўніяцкая царква ад пачатку свайго была неад’емнай часткай Рускай Царквы».

«І толькі польская палітычная ўлада адарвала частку праваслаўнага народа ад яго Маці-Царквы і зрабіла яго ўніяцкім», — працягвае Гардун.

Святар перакананы, што ўніяты (як праваслаўныя) стагоддзямі цярпелі прыгнёт і ганенні з боку польскага ўраду і Каталіцкага Касцёлу. «Усходнія абрады праваслаўнай Царквы змяняліся лацінскімі, уніяцкае духавенства было неадукаваным, існавала моцная пагроза канчатковага зліцця з каталікамі», — адзначае Гардун.

Натуральна, што станоўчай роляй называецца далучэнне беларускіх земляў напрыканцы XVIII стагоддзя да Расійскай імперыі. Маўляў, толькі тады ўніяты нарэшце змаглі аб’яднацца з праваслаўнымі.

На сёння ў Беларусі існуе грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква. Па розных дадзеных, яна налічвае ад 3 да 10 тысяч прыхільнікаў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930