Знайсці
12.03.2018 / 17:4155РусŁacБел

Праваабаронцы не прызнаюць палітвязнем асуджанага на 3 гады Святаслава Барановіча. Чаму?

Святаслаў Барановіч прысуджаны да 3 гадоў калоніі. Падчас леташняга «Марша недармаедаў» ён ударыў амапаўца ў цывільным, калі той кінуўся на пратэстоўцаў.

Яшчэ да пачатку пасяджэння было вядома, што Барановіч, найхутчэй, не будзе прызнаны палітвязнем. Пасля агалошвання выраку пазіцыя праваабаронцаў не змянілася.

«З улікам асаблівасцяў і абставінаў справы, і паказанняў самога абвінавачанага палітвязнем мы яго не прызнаем, - распавёў «Нашай Ніве» праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч. — Гэта было гвалтоўнае правапарушэнне — паводле нашых крытэраў, у такім выпадку мы не прызнаем чалавека палітвязнем. Таксама ўлічваем яго пазіцыю і паказанні ў судзе: Барановіч прызнаў віну ў поўным аб’ёме і казаў, што ведаў, што біў міліцыянта».

Не прызнаюць Барановіча палітычным вязнем і іншыя беларускія праваабаронцы. Пра гэта распавёў Еўрарадыё кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930