Знайсці
12.03.2018 / 20:2022РусŁacБел

Украіна прапанавала пабудаваць у Аўстраліі касмадром, бо «магла б запускаць ракеты ўжо заўтра раніцай»

Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны мае намер пабудаваць касмадром у штаце Заходняя Аўстралія. Адпаведная прапанова паступіла яшчэ ў 2016 годзе, паведамляеThe West Australian.

Дарога на авіябазу Кёртын, побач з якой Украіна прапануе пабудаваць касмадром.

Як заявіў украінскі пасол у Аўстраліі Мікалай Кулініч, у краіны ёсць «вялікі досвед у глабальнай касмічнай гонцы».

«Гэтая прапанова вельмі рэалістычна. Украіна магла б запускаць ракеты ўжо заўтра раніцай, калі б была пляцоўка. Мы прапануем нашых людзей і нашы экспертныя веды, калі ў Аўстраліі ёсць зямля, якую можна выкарыстоўваць», — сказаў Кулініч.

Па дадзеных касмічнага агенцтва, для стварэння касмадрома неабходны ўчастак ад пяці да сямі тысяч квадратных кіламетраў, пажадана недалёка ад авіябазы Кёртын на захадзе Аўстраліі.

Папярэдняе даследаванне магчымасці будаўніцтва касмадрома, па дадзеных выдання, абыйдзецца ў 500 тысяч даляраў. Як паведаміў Кулініч, эканамічная ацэнка мэтазгоднасці будаўніцтва можа быць падрыхтаваная на працягу двух гадоў.

На думку дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны, касмадром можа стаць галоўнай стартавай пляцоўкай у Азіі, якая змагла б абслугоўваць камерцыйныя касмічныя запускі рэгіянальных партнёраў Аўстраліі, такіх як Японія, Сінгапур, Паўднёвая Карэя і Інданэзія.

У мінулым годзе Пятро Парашэнка назваў сваю краіну паспяховай касмічнай дзяржавай. Паводле яго словаў, «менавіта ўкраінскія ракеты-носьбіты выводзяць на калязямную арбіту» спадарожнікі і касмічныя апараты краін з усяго свету. У сваю чаргу, эксперты адзначалі, што ўкраінскі космас ёсць спадчынай Савецкага Саюза, з часу распаду якога галіна бесперапынна дэградуе.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930