Знайсці
13.03.2018 / 10:1714РусŁacБел

Як адзначаюць стагоддзе абвяшчэння незалежнасці краіны колішняй Расейскай Імперыі

У 2017—2018 гадах усе дзяржавы, якія паўсталі на тле Расейскай Імперыі і працягваюць сваё існаванне, святкуюць стагоддзі аб’яўлення незалежнасці.

Беларусь не выключэнне — 25 сакавіка ў Мінску пройдзе святочны канцэрт да дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён арганізаваны дэмакратычнай супольнасцю, пры гэтым улады застаюцца ў баку ад святкавання. Варта разгледзець, як святкуюць стагоддзе сваёй незалежнасці іншыя дзяржавы, якія паўсталі ў гэты перыяд.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў абвясціў 2018 год Годам Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У сувязі з гэтым плануецца правядзенне шэрагу афіцыйных мерапрыемстваў у самой краіне і за мяжой. Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчаная 28 мая 1918 года і стала першай свецкай дэмакратычнай дзяржавай ісламскага свету, а таксама першай мусульманскай дзяржавай, дзе жанчыны мелі выбарчыя правы.

У Арменіі дзень абвяшчэння Рэспублікі Арменія (Першай Рэспублікі Арменія) 28 мая 1918 года з’яўляецца афіцыйным святам — Днём Рэспублікі, гэта выхадны дзень.

Да стагоддзя з дня абвяшчэння Першай Рэспублікі запланаваны шэрагмерапрыемстваў у Арменіі і за мяжой.

Грузія святкуе Дзень незалежнасці 26 траўня, у гонар прыняцця ў 1918 годзе Акта аб дзяржаўнай незалежнасці Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У гэты дзень традыцыйна праходзіць вайсковы парад і святочны канцэрт. Прэзідэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі аб’явіў 2018 год Годам свабоды.

Казахстан шырока адзначае стагоддзе Алаш-Арды. Нацыянальна-дэмакратычная рэспубліка Алаш (у савецкай гістарыяграфіі — Алашская аўтаномія) была абвешчана 13 снежня 1917 года і ліквідавана бальшавікамі 5 траўня 1920 года.

Менавіта Алаш-Арда лічыцца ў Казахстане падмуркам сучаснай дзяржаўнасці краіны. Адзначэннедаты праходзіць паводле зацверджанага Нурсултанам Назарбаевым плана мерапрыемстваў: выходзяць кнігі і фільмы, адкрываюцца помнікі ў гонар дзеячаў Алаш-Арды.

Стагоддзе Алаш-Арды. Выява Qamshy.kz.

Малдоваадзначыла стагоддзе Малдоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі 2 снежня ў кішынёўскім Палацы рэспублікі.

Ва ўрачыстасцях удзельнічаў прэзідэнт Ігар Дадон і члены ўрада.

Латвія святкавацьме стагоддзе незалежнасці 18 лістапада.

Да 2021 года запланавана больш за 800 мерапрыемстваў не толькі ў Латвіі, але і за мяжой. Да святкавання створанае спецыяльнае бюро пры Міністэрстве культуры.

Літва адзначыла стагоддзе незалежнасці 16 лютага. З нагоды ўрачыстасцей Літву наведалі замежны госці, сярод якіх прэзідэнты Германіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Ісландыі, Украіны, Грузіі,

а таксама прадстаўнікі каралеўскіх сем’яў Швецыі і Даніі. Удзень у Кафедральным саборы Вільні прайшло святочнае богаслужэнне з удзелам Далі Грыбаўскайце, а скончылася святкаванне запальваннем сотні «вогнішчаў свабоды» на праспекце Гедыміна і святочным канцэртам на Кафедральнай плошчы і ў Нацыянальным тэатры оперы і балета. Мерапрыемствы будуць праходзіць на працягу ўсяго 2018 года.

У Польшчы да святкавання стагоддзя аднаўлення незалежнасці створаны Нацыянальны камітэт.

Вялікая колькасць мерапрыемстваў пройдзе ў Польшчы і за мяжой. Нацыянальнае свята незалежнасці Польшчы традыцыйна адзначаецца 11 лістапада. У гэты дзень у 1918 годзе Юзаф Пілсудскі стаў кіраўніком дзяржавы, быў сфарміраваны першы ўрад.

Марш Незалежнасці. Варшава, 2011. Фота Adam Kliczek.

Украіна адзначае абвяшчэнне незалежнасці ў рамках святкавання стагоддзя Украінскай рэвалюцыі 1917—1921 гадоў.

2017 год быў абвешчаны прэзідэнтам Пятром Парашэнкам Годам Украінскай рэвалюцыі. Таксама ўрадам зацверджаны Планмерапрыемстваў 100-годдзяпадзейУкраінскайрэвалюцыі.

Святкаванне 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі праходзіла на дзяржаўным узроўні амаль увесь 2017 год.

З 1 студзеня па 6 снежня (Дзень незалежнасці) адбываліся святочныя мерапрыемствы. Падрыхтоўкай мерапрыемстваў юбілею займаўся праект «Фінляндыя — 100 гадоў» пры апараце Дзяржаўнай рады, рэалізацыю мерапрыемстваў па ўсёй краіне праводзілі рэгіянальныя аб’яднанні «Фінляндыя — 100 гадоў», якія складаліся з рэгіянальных саюзаў і шасці найбуйнейшых гарадоў.

Дом урада ў Хельсінкі 6 снежня 2017 года, падсвечаны ў колеры нацыянальнага сцяга. Фота Htm, CC-BY-SA-3.0.

Эстонія адзначыла незалежнасць Эстонскай Рэспублікі 24 лютага.

Па ўсёй краіне праходзілі святочныя мерапрыемствы, у Таліне адбыўся вайсковы парад. 23 лютага 1918 года Камітэт па выратаванні Эстоніі выдаў у горадзе Пярну Маніфестдаэстонскаганарода, які абвясціў Эстонію незалежнай дзяржавай, 24 лютага Маніфест быў апублікаваны ў Рэвелі (Таліне). Юбілей будзе святкавацца ўвесь год.

Са спіса дзяржаў, якія абвясцілі аб незалежнасці ў перыяд распаду Расейскай Імперыі, на дзяржаўным узроўні не святкуе хіба толькі Беларусь.

У Беларусі ў дзяржаўных музеях пройдзе невялікаяколькасцьвыставак пра гэты перыяд, а асноўнае святкаванне ўзяла на сябе грамадзянская супольнасць. Для Расеі, якая захоўвае імперскія традыцыі, было б дзіўна неяк адзначаць гэты перыяд. Хаця, магчыма, супольнасці прыхільнікаў незалежнасці Паўночнай Інгрыі ці Паўночнакарэльскай дзяржавы неяк ушануюць падзеі, звязаныя з абвяшчэннем незалежнасці гэтых краін у 1919 годзе.

Максім Ляшко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930