Даслаць навіну
Знайсці
12.03.2018 / 13:45 3

Першакурсніца з Віцебска загінула ў ДТЗ ва Украіне

Павялічыць выяву

golos.ua

Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэй Шупляк.

Аўтамабільная аварыя адбылася раніцай 9 сакавіка на дарозе Жытомір — Падольск. У выніку інцыдэнту з удзелам аўтамабіля Volkswagen Passat з нумарамі мінскага рэгіёна пацярпеў ягоны кіроўца 1979 года нараджэння, а адна з пасажырак — віцябчанка 1999 года нараджэння — памерла. Мужчына з траўмамі быў дастаўлены ў раённую бальніцу Вінніцы, цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паводле папярэдніх дадзеных, у машыне было яшчэ дзве 18-гадовыя пасажыркі. Аднак якая-небудзь інфармацыя пра іх адсутнічае, паколькі яны не атрымалі сур'ёзных траўмаў і, адмовіўшыся ад шпіталізацыі, пакінулі месца здарэння.

Дзяўчына вучылася на першым курсе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Яна захаплялася гадаваннем сабак і накіроўвалася на спецыялізаваную міжнародную выставу жывёл у Малдову.

0
Пацыфіст / адказаць
12.03.2018 / 14:18
Шчырыя спачуванні сям"і загінуўшай.
1
Кумир / адказаць
12.03.2018 / 14:20
Царствия небесного...
0
lazy-bones / адказаць
13.03.2018 / 09:45
заснуу за стирном, як разумєю.......рихтик содзєнь бяз сну ... у дарозє... існує плойма приладау што папяреджваюць геную нєбясьпєку.... шчира шкада добрає дзяучо..R.i.P..
 ці пацярпєлі живїоли?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31