Знайсці
11.03.2018 / 22:3126РусŁacБел

Пасол Расіі Сурыкаў: Іскры паміж намі ўзнікаюць, асабліва ў галіне эканамічных адносін

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Расіі 18 сакавіка, не паўплываюць на беларуска-расійскія адносіны. Пра гэта, як перадае ТАСС, паведаміў у нядзелю пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў у эфіры беларускага канала АНТ.

«Не думаю, што могуць паўплываць. У нас даўнія брацкія адносіны паміж народамі і краінамі, мы даўно вызначыліся, чаго хочам, утварылі Саюзную дзяржаву, — сказаў ён. — Іскры паміж намі ўзнікаюць, асабліва ў галіне эканамічных адносін, напрыклад, па вуглевадародах, але нічога такога, што магло сур'ёзна паўплываць на фармат адносін, я не бачу «. На думку дыпламата, выбары ў Расіі могуць «толькі ўмацаваць ўсе фарматы супрацоўніцтва».

«Калі казаць пра Еўразійскі эканамічны саюз, то ён сёння зацыкліўся толькі на чатырох эканамічных свабодах, а Саюзная дзяржава значна шырэйшая па ахопе — гэта міжнародная і абаронная сумесная дзейнасць, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне культуры і адукацыі», — сказаў Сурыкаў. Паводле яго, па сваёй інтэграцыйнай сіле Саюзная дзяржава значна больш магутная за любое іншае аб'яднанне на постсавецкай прасторы. «Яна самая прасунутая», — сказаў Сурыкаў.

Каментуючы апошнія спрэчкі па пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію, Сурыкаў падкрэсліў, што падобныя іскры павінны гасіцца «сумеснымі кансультацыямі расійскіх і беларускіх службаў і знаходжаннем кансенсусу ў вырашэнні таго ці іншага пытання па якасці прадукцыі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера