Знайсці
11.03.2018 / 18:42РусŁacБел

У Латвіі абвінавачаны ў шпіянажы на Расію прызнаў сваю віну

У Латвіі грамадзяніна краіны абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Расіі, паведамляе Delfi.lv.

Яму інкрымінуюць два артыкулы: аб незаконным зборы звестак, што не падлягаюць разгалошванню, з мэтай перадачы замежнай дзяржаве і аб незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў.

У Генеральнай пракуратуры Латвіі пацвердзілі, што абвінавачванне прад'яўленае. Абвінавачаны сваю віну прызнае цалкам і раскайваецца. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Пракуратура пацвердзіла, што шпіянаж адбываўся на тэрыторыі Алуксненскага краю. Грамадзянін Латвіі на працягу доўгага часу па даручэнні расійскай спецслужбы збіраў звесткі аб інфраструктуры Нацыянальных узброеных сіл. Ён супрацоўнічаў з афіцэрам расійскай спецслужбы на тэрыторыі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930