Знайсці
11.03.2018 / 12:289РусŁacБел

Астаткі рэчыва, якім у Солсберы атруцілі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку, былі знойдзеныя ў піцэрыі

Фота: GETTY IMAGES

Як стала вядома Бі-бі-сі, у справе аб атручэнні ў Солсберы былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі з'явіліся важныя доказы. Супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення брытанскай паліцыі знайшлі астаткі нервова-паралітычнага рэчыва ў піцэрыі Zizzi, дзе Сяргей і Юлія абедалі 4 сакавіка.

Праз дзве гадзіны пасля наведвання гэтай установы 66-гадовы Сяргей Скрыпаль і яго 33-гадовая дачка Юлія былі знойдзеныя без прытомнасц на лаўцы ў парку. 

Атручаныя невядомым нервова-паралітычным рэчывам, яны па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталі ў крытычным, але стабільным стане.

Адзначаецца, што ніхто з астатніх наведвальнікаў рэстарана не пацярпеў.

Паліцэйскі, які аказваў першую дапамогу атручаным, таксама працягвае заставацца пад наглядам дактароў.

Рэстаран Zizzi застаецца ачэпленым разам з яшчэ чатырма месцамі ў Солсберы — домам Скрыпаля, пабам Bishop's Mill, лаўкай у парку, дзе былі знойдзеныя атручаныя, і могілкамі, якія Скрапаль з дачкой наведалі ўсяго за некалькі гадзін да таго, як былі знойдзеныя без прытомнасці. Там пахаваныя жонка і сын былога разведчыка.

Кіраўнік МУС Брытаніі пра атручванне Скрыпаля: «Нахабны і дзёрзкі крок»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031