Знайсці
10.03.2018 / 19:134РусŁacБел

Завал на «Беларуськаліі» расчышчаюць рыдлёўкамі

Шахцёры, якія апынуліся пад завалам ў шахце рудніка ААТ «Беларуськалій», яшчэ не знойдзены, іх размяшчэнне пакуль не вызначана, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты.

Іван Галаваты распавёў, што адбылося раптоўнае абвальванне парод даху з вялікай інтэнсіўнасцю і з выдзяленнем газу. Па папярэдніх дадзеных, вышыня абвальвання склала да 12 м, у дыяметры — каля 3-4 м. Пасля правядзення разгазавання была пачата расчыстка завалаў. На 14.00 было расчышчана ад завалаў 20 м, паводле папярэдняй ацэнкі экспертаў, трэба будзе раскапаць яшчэ мінімум 30 м.

Гендырэктар заявіў, што выратавальнікі капаюць ўручную рыдлёўкамі, бо ўжыванне спецыяльнай тэхнікі ў тых умовах немагчыма.

Па выніках першапачатковых следчых дзеянняў Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце парушэння правіл бяспекі горных работ (арт. 303 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930