Даслаць навіну
Знайсці
10.03.2018 / 14:03 92

Украінскі дэсантнік сустрэў у Вероне расійскага прапагандыста Шэйніна і плюнуў яму ў твар

Баец Узброеных сіл Украіны Валерый Ананьеў напісаў у твітары, як сустрэў у італьянскай Вероне вядучага расійскага Першага канала Арцёма Шэйніна і плюнуў яму ў твар.

Павялічыць выяву

Шэйнін (злева) — вядучы самай адыёзнай праграмы расійскага тэлебачання «Час пакажа», якая ідзе ў прайм-тайм. У Беларусі яна транслюецца апоўначы.

«Я толькі што ледзь не забіў гэту істоту ў цэнтры Вероны. Упэўнены, ён мяне запомніць. І спадзяюся, што лёс нас яшчэ звядзе ў бязлюдным месцы», — паведаміў дэсантнік Ананьеў.

Ён заўважыў, як тэлевядучы зайшоў разам з жонкай у аптэку, і адправіўся следам.

Украінец спытаў: «Вы расійскі журналіст?».

Той пацвердзіў.

«С*ка, былі б мы ў іншым месцы, я б табе, п*дле, вочы выціснуў», — сказаў вайсковец яму ў адказ.

Ананьеў сцвярджае, што размаўляў з Шэйніным спакойна, тады як той пастаянна нешта крычаў.

«Я раз 20 яму сказаў, што хачу яго забіць, а пасля двойчы плюнуў у твар», — узгадаў дэсантнік.

Шэйнін спрабаваў супакоіць украінца, кажучы: «Мы ж у Вероне, у цэнтры Еўропы. Навошта гэта агрэсія?»

Павялічыць выяву

Арцём Шэйнін.

Павялічыць выяву

Валерый Ананьеў

Чытайце таксама: «Я забіваў, далей што?» — вядучы Першага канала шакаваў прызнаннем у праграме пра Матаролу ВІДЭА

БЮ

0
смех! / адказаць
13.03.2018 / 00:20
Квач,  паглядзі відэа, як твой Шэйнін паводзіць сябе на сваіх перадачах!  "украинский десантник Ананьев опубликовал запись встречи с пропагандистом Кремля Шейниным в Италии. ВИДЕО" https://censor.net.ua/news/3055118/

2
Эндрю / адказаць
14.03.2018 / 19:15
Сомнительного достоинства подвиг. Плюнуть в лицо - подвиг достойный верблюда. Десантники чистят репу, пробивают по корпусу, отвешивают люлей одним словом. А не харкаются как верблюды.
0
Ліса / адказаць
04.04.2018 / 18:56
Почему он вдруг вспомнил про центр Европы, как о культурном месте, а не назвал ее "гейропой", как любят прапагандисты рф?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31