Знайсці
10.03.2018 / 12:2012РусŁacБел

У NATO упершыню афіцыйна прызналі імкненне Украіны да сяброўства

Паўночнаатлантычны альянс прызнае імкненне Украіны да набыцця паўнавартаснага сяброўства ў гэтай арганізацыі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт альянсу ў раздзеле, прысвечаным пашырэнню NATO:

— На дадзены момант чатыры краіны-партнёры задэкларавалі сваё імкненне (aspirations) да сяброўства ў NATO: Боснія і Герцагавіна, Грузія, былая югаслаўская рэспубліка Македонія, а таксама Украіна.

Таксама на гэтай старонцы змяшчаецца тлумачэнне аб статусе «краіны-аспіранта» (Aspirant country), пад які з гэтага часу падпадае Украіна. «Краіны, якія задэкларавалі цікавасць у далучэнні да Альянсу, спачатку атрымліваюць запрашэнне далучыцца да інтэнсіфікаванага дыялогу з NATO па іх імкненні да сяброўства і звязаных з гэтым рэформам», — гаворыцца ў тлумачэнні.

Да гэтага часу ў Альянсе адмаўляліся афіцыйна прызнаць імкненне Украіны да набыцця сяброўства ў NATO. Да ўчорашняга дня на сайце NATO сцвярджалася, што Украіна «не мае фармальных памкненняў да сяброўства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930