Знайсці
10.03.2018 / 11:262РусŁacБел

Ужо чатыры ўзнагароды заваявалі беларусы на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане

Беларускія паралімпійцы заваявалі на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ўжо чатыры ўзнагароды. Усе медалі — у біятлоне, паведамляе БелТА.

Другое месца ў гэтым спорце для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата заваяваў у спрынце на 7,5 км Дзмітрый Лобан у катэгорыі LW12. У спаборніцтвах сярод спартсменаў з парушэннямі зроку ў катэгорыі В3, таксама ў спрынце, сярэбраная ўзнагарода ў актыве Юрыя Голуба. Дзве бронзавыя ўзнагароды ў біятлоне і ў дзяўчат. Беларуска Лідзія Графеева ў спрынце на 6 км у катэгорыі LW12 стала трэцяй. Іншая беларуска Святлана Сахоненка ў катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку таксама паднялася на трэцюю прыступку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930