Знайсці
10.03.2018 / 09:58РусŁacБел

Фэйкавыя навіны распаўсюджваюцца ў Twitter значна хутчэй за сапраўдныя — даследаванне

Як паведамляе Reuters, да такой высновы прыйшлі навукоўцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Спецыялісты прааналізавалі каля 126 тысяч паведамленняў, пакінутых у Twitter з 2006 па 2017 год, і выявілі, што недакладная інфармацыя рэтвіціцца карыстальнікамі на 70% часцей за сапраўдныя навіны.

Даследаванне, апублікаванае часопісам Science, як адзначаецца, стала адной з самых сур'ёзных спробаў аналізу дынамікі распаўсюджвання фэйкавых навін у сацыяльных сетках. Інфармацыю, якую аналізавалі навукоўцы, правяралі шэсць незалежных фактчэкінгавых арганізацый, у прыватнасці — Snopes і Politifact. Паводле высноваў навукоўцаў, фэйкавыя навіны распаўсюджваюцца значна хутчэй ва ўсіх катэгорыях. Асабліва гэта тычыцца навін пра палітыку, у меншай ступені — навін аб тэрарызме, стыхійных бедствах, навуцы, фінансах і «гарадскіх легендах». Пры гэтым, такую дынаміку забяспечваюць, у асноўным, сапраўдныя карыстальнікі, а не аўтаматызаваныя «боты».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера