Знайсці
09.03.2018 / 14:4220РусŁacБел

Кіраўнік украінскага «Цэнтра вызвалення палонных» затрыманы пры спробе ўвозу арсеналу зброі з ДНР. Імаверна, быў расійскім агентам

Новы скандал ва Украіне. На прапускным пункце на лініі размежавання з акупаванай тэрыторыяй Данбаса ўкраінскія памежнікі выявілі гіганцкі арсенал зброі ў грузе мэблі. Вёз яго асабіста Уладзімір Рубан — кіраўнік ініцыятывы Цэнтр вызвалення палонных пры грамадскім аб'яднанні «Афіцэрскі корпус».

У грузе былі выяўленыя мінамёт, аўтаматы, гранатамёты, гранаты, міны, тысячы патронаў.

Рубан вёў на Данбасе перамовы аб вызваленні ўкраінскіх палонных. Ён называў сябе «генералам», хоць у свой час звольніўся з арміі ў званні малодшага лейтэнанта.

Рубана лічылі блізкім з Віктарам Медведчуком — украінскім мультымільянерам, які асабіста сябруе з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пуцін — хросны бацька дзіцяці Медведчука.

Суд арыштаваў Рубана на 60 дзён. Ідзе следства. Улады Украіны падазраюць, што Рубан быў часткай змовы. Украінскія СМІ сцвярджаюць, што змоўнікі планавалі атакаваць Вярхоўную Раду ў часе знаходжання там кіраўніцтва краіны, у тым ліку і прэзідэнта.

Рубана і раней падазравалі ў двайной гульні. У прыватнасці, крытыку выклікалі некаторыя ягоныя заявы на тэмы сітуацыі ў Данбасе.

СГ; фота Strana.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера