Знайсці
09.03.2018 / 14:1912РусŁacБел

Памёр дыпламат Валянцін Вялічка, які 15 гадоў быў паслом Беларусі ва Украіне

На 74-м годзе пайшоў з жыцця дыпламат, кандыдат эканамічных навук Валянцін Вялічка, паведамляе БЕЛТА.

З 1968 па 1993 год ён працаваў на розных пасадах у Гомельскім абкаме камсамола, Гомельскім абласным савеце прафсаюзаў, Савецкім райкаме КПБ Гомеля, Гомельскім аблвыканкаме, Савеце аб'яднання прафсаюзаў Гомельскай вобласці.

У 1993-1997 гадах Вялічка узначальваў пасольства Беларусі ў Латвіі і Фінляндыі па сумяшчальніцтве.

У 1997-1998 гадах ён займаў пасаду міністра па справах СНД.

З 1998 па 2001 год Вялічка працаваў на кіруючых пасадах у сістэме МЗС Беларусі: пасол па асобых даручэннях, першы намеснік міністра замежных спраў.

З 2001 па 2016 год быў паслом ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930