Знайсці
08.03.2018 / 20:489РусŁacБел

Дзесяцігадовая дзяўчынка ў Фінляндыі адправіла прэзідэнту ліст са складаным пытаннем — і атрымала адказ

У мінулым снежні 10-гадовая Лівія Мелер з горада Котка глядзела па тэлевізары ўрачысты прыём у прэзідэнта ў гонар стагоддзя Фінляндыі. І тут яна раптам задалася наступным пытаннем: а хто вырашае, каго запрашаць на прыём?

Спачатку Лівія спытала ў сваёй мамы, але тая не змагла даць адказ. Настаўніца таксама не была ўпэўненая, хто прымае такое рашэнне, так што школьніца вырашыла задаць пытанне наўпрост прэзідэнту Саўлі Ніінісцё, надрукаваўшы ліст на камп'ютары і адправіўшы яго звычайнай поштай.

Прайшоў час, і Лівія паспела забыцца на свой ліст. Сям'я была ўпэўненая, што адказу не будзе. Але нечакана ў канцы лютага ў паштовай скрыні з'явіўся канверт, на якім красаваўся фінскі герб, а адрас і імя атрымальніка былі выведзеныя каліграфічным почыркам.

Унутры канверта здзіўленыя Мелеры пабачылі аркуш гербавай паперы з адказам прэзідэнта на шведскай мове. Выбар мовы быў абумоўлены тым, што Лівія напісала ліст на сваёй роднай мове — шведскай. Правы ніжні кут упрыгожваў фотаздымак прэзідэнцкага сабакі Лену.

У лісце ў адказ кіраўнік дзяржавы растлумачыў дзяўчынцы, што прыём робіць ён сумесна са сваёй жонкай, і яны ж вырашаюць, каго паклікаць на ўрачыстасць. Ён таксама растлумачыў, што па традыцыі на прыём запрашаюць ветэранаў вайны і дэпутатаў парламента, якія прадстаўляюць народ Фінляндыі.

У канцы ліста Ніінісцё пажадаў Лівіі паспяховага года і паставіў свой подпіс.

У канцылярыі прэзідэнта запэўнілі, што калі ў лісце стаіць асабісты подпіс прэзідэнта, гэта значыць, што ён адказаў на зварот дзяўчынкі асабіста. Штогод першай асобе краіны паступае ад чатырох да пяці тысяч лістоў, у асноўным па электроннай пошце, і адказаць на кожны асабіста прэзідэнт проста не ў стане.

Yle.fi

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930