Знайсці
08.03.2018 / 19:251РусŁacБел

«Акадэмкніга» прэзентуе: «Яблычак» Пясецкага і «Радзіва Прудок» Горвата

Гэтыя кнігі былі сярод самых прадаваных у лютым у кнігарні.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка.

Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.

Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

«Радзіва Прудок» — дзённік Андруся Горвата, журналіста, дворніка, дармаеда, гаспадара, пісьменніка.

Аўтар кнігі шукае месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на скрыжаванні сусветаў.

Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе.

Кнігарня «Акадэмічная кніга» — Мінск, пр.Незалежнасці, 72.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930