Знайсці
08.03.2018 / 19:0713РусŁacБел

Кіраўнік МУС Брытаніі пра атручванне Скрыпаля: «Нахабны і дзёрзкі крок»

Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Эмбер Рад назвала выкарыстанне нервова-паралітычнага рэчыва на тэрыторыі Брытаніі, з дапамогай якога была зробленая спроба забойства былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля, нахабным і дзёрзкім крокам.

Рад заявіла: «Гэты напад быў ажыццёўлены самым жорсткім спосабам, публічна». Пры гэтым міністр заклікала не дапускаць спекуляцый вакол інцыдэнту і даць паліцыі час для правядзення расследавання.

Яна таксама паабяцала, што Вялікабрытанія адкажа самым рашучым чынам на дзеянні злачынцаў, як толькі стане ясна, хто нясе адказнасць за гэта напад.

«Мы поўныя рашучасці зрабіць усё магчымае, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, кім бы яны ні былі і дзе б яны ні знаходзіліся».

Міністр паведаміла, што для замаху было выкарыстана вельмі рэдкае атрутнае рэчыва. У цяперашні час супрацоўнікі аддзела па барацьбе з тэрарызмам спрабуюць высветліць яго паходжанне.

Эксперты ўжо высветлілі, што гэта была за атрута, але не выдаюць гэтую інфармацыю ў інтарэсах следства.

Як мяркуецца, гэта рэчыва больш рэдкае, чым зарын — газ, выкарыстаны падчас хімічных нападаў у Сірыі і ў такійскім метро ў 1995 годзе.

Вядома таксама, што, хутчэй за ўсё, гэта не VX — нервова-паралітычны таксін, пры дапамозе якога ў мінулым годзе быў забіты зводны брат паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930