Знайсці
08.03.2018 / 16:0420РусŁacБел

Святлана Куль. Богавы жарцікі. Байка

«Ну нейкі корч — такі ты, браце, брыдкі!
Крывыя рукі і крывыя лыткі,
Ды рогі, ды капыта на назе,
А ззаду хвост гадзюкаю паўзе.

Ці то сляпы я быў, ці то стаміўся,
З якой халеры ты на свет з’явіўся?
Перараблю цябе. Малітва. Пост.
Намоліш крылы — дык адсохне хвост»

Маліўся чорт, біў капытом падлогі,
Стачыў ушчэнт яго, а потым рогі,
Два кволых крыльцы пачыналі рост,
І вось нарэшце адваліўся хвост.

«Ды нешта шараваты ты, ды кволы,
Нягеглы нейкі. Не зусім з анёлаў.
Мо, лепш без крылаў. Дай перараблю.
І ведаеш… Мо, лепей — на Зямлю…
Мо, лепей я такім цябе пакіну —»

Так на Зямлі з’явіліся мужчыны.

7.03.18

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера