Знайсці
08.03.2018 / 12:1523РусŁacБел

Люты 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за люты 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за люты «Наша Ніва» мела 6 715 600 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Паводле Google Analytics, колькасць праглядаў была на 7,6% вышэйшай.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абодвух сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb. 

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за люты 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыіпрагляды старонак (у мільёнах)
1Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша103,71
2Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі36,90
3NN.by / Наша Ніва6,72
4Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму)6,18
5Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі5,25
6By.tribuna.com / Трыбуна3,85
7Sputnik.by / Спутнік Беларусь3,78
8Belta.by / БелТА3,61
9Belaruspartisan.by / Белорусскій партізан3,43
10Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)3,42
11Gazetaby.com / Салідарнасць3,23
12S13.ru (Гродна)3,21
13Udf.by3,15
14Sb.by / Советская Белоруссія2,91
15Naviny.by / Навіны2,65
16Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія2,49
17Belnovosti.by2,48
18Virtualbrest.by / Віртуальны Брест2,31
19Citydog.by2,25
20Belsat.eu / Белсат2,15
21Svaboda.org / Радыё Свабода1,61
22Ctv.by / СТБ1,45
23Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы)1,27
24Куку.org0,86
25Ej.by / Ежедневнік0,85
26Telegraf.by / Телеграф0,62
27Ont.by / АНТ0,62
28Interfax.by / Інтерфакс0,61
29Euroradio.by / Еўрарадыё0,57
30Aif.by / Аргументы і факты0,52
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера