Знайсці
08.03.2018 / 00:5990РусŁacБел

Стась Карпаў пра Міхалка і Дзень Волі: «Калі напярэдадні такога свята з чалавекам нельга звязацца — не трэба»

От тут харошыя рабяты напісалі адкрыты ліст Сяргею Міхалку. Паша Белавус кажа, што не можа дазваніцца да спевака і таму звяртаецца эпісталярна.

Абяцаюць прывезці, завезці. Абяцаюць найлепшую апаратуру. Абяцаюць нават ганарар, калі будзе такая ўмова.

Нагадваюць Сяргею пра тысячы беларусаў, якія ездзілі яго слухаць у розныя гарады і краіны.

Кажуць, што нам бы толькі вас з гітаркай. На пару песенек літаральна…

Адным словам — умаляюць.

Дарагі Pavel Belavus, калі напярэдадні такога свята з чалавекам нельга звязацца — не трэба. Не трэба нагадваць пра тысячы беларусаў, якія кудысьці там цягаліся. Не трэба абяцаць самую лепшую апаратуру (пры ўсёй павазе, вакал Сяргея і немудрагелістую акустыку — перадасць любая апаратура наогул).

І дакладна не трэба абяцаць ганарараў.

Я разумею, што ты як арганізатар адчуваеш адказнасць, але не трэба прыніжацца.

Калі на гэтым свяце Міхалок будзе выступаць за ганарар — я, напрыклад, не пайду.

Мне будзе прыкра. Па-мойму БНР — нешта большае за райдар артыста. А калі артыст лічыць інакш — то я выбіраю БНР.

Стась Карпаў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера