Знайсці
07.03.2018 / 21:2140РусŁacБел

СМІ: ЗША вырашылі адмовіцца ад кантактаў на найвышэйшым узроўні з Польшчай

Польскі партал Оnet.pl апублікаваў дакумент, які пацвярджае адмову ўрада ЗША ад кантактаў з найвышэйшымі службовымі асобамі Польшчы з-за рэзананснага закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Выданне адмовілася раскрываць сваю крыніцу з меркаванняў бяспекі.

Закон, які пачаў дзейнічаць 1 сакавіка 2018 года, уводзіць крымінальную адказнасць за публічныя выказванні аб дачыненні палякаў да Халакосту ў гады Другой сусветнай вайны. У прыватнасці, гаворка ідзе пра выкарыстанне фармулёўкі «польскія лагеры смерці».

Акрамя таго, забараняецца адмаўляць злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў супраць палякаў. Гэтая норма тычыцца Валынскай разні, якую Варшава раней прызнала генацыдам.

У час сустрэчы з паслом Польшчы, намеснік дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі Уэс Мітчэл заявіў, што абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці непрымальны для ЗША, паколькі парушае свабоду слова.

Зыходзячы з гэтага, паслу паведамілі, што сустрэчы на найвышэйшым узроўні паміж кіраўніцтвам Польшчы і ЗША немагчымыя да ўрэгулявання сітуацыі.

У прыватнасці, пасля сустрэчы з Мітчэлам пасольства Польшчы апублікавала службовую запіску ад 20 лютага, пад нумарам Z-99/2018, аналіз якой правёў Парыс.

«З-за важнасці ЗША для нашай бяспекі склалася непрымальная сітуацыя, калі прэзідэнту ці прэм'ер-міністру не ўдаецца каардынаваць дзеянні з галоўным саюзнікам… На маю думку, урэгуляванне спрэчкі з ЗША больш важна, чым спрэчка з Ізраілем або перамовы з ЕС», — гаворыцца ў запісцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930