Знайсці
07.03.2018 / 19:417РусŁacБел

Апошні вайсковы дыктатар Аргенціны памёр у турме

Апошні вайсковы дыктатар Аргентыны Рейнальда Бін'ёне памёр у ваенным шпіталі. Як паведамляе выданне Clarin, яго не стала ва ўзросце 90 гадоў. Пра прычыну смерці пакуль няма дадзеных.

Бін'ёне кіраваў Аргенцінай з 1 ліпеня 1982 года па 10 снежня 1983 года. Аднак яго зрынулі, і ён перадаў уладу грамадзянскаму ўраду. Пазней яму прад'явілі абвінавачванні ў забойствах, катаваннях і выкраданнях.

У ліпені 2012 года Бін'ёне разам з Хорхе Відэла былі прызнаныя аргентынскім судом вінаватымі ў арганізацыі выкрадання дзяцей у жанчын-палітвязняў. Бін'ёне быў асуджаны на 30 гадоў турэмнага зняволення.

У траўні 2016 г. Бін'ёне быў асуджаны яшчэ на 20 гадоў зняволення па справе аб аперацыі «Кондар».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера