Знайсці
07.03.2018 / 18:1416РусŁacБел

Суд вынес прысуд пяцярым жыхарам Альшан за гвалт і хуліганства над міліцыянерамі — нікога з іх у турму не пасадзілі

Суд Столінскага раёна вынес прыгавор у дачыненні да пяці жыхароў Альшан, абвінавачаных ва ўжыванні гвалту і хуліганскіх дзеянняў у дачыненні да міліцыянераў, паведамляе БелТА.

Адзін з абвінавачаных прызнаны вінаватым у гвалце і пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС. Ён прыгавораны да пакарання ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня 2017 года. Мясцовы жыхар 1997 нараджэння, на матацыкле здзейсніў ДТЗ, у якім пацярпела малалетняя аднавяскоўка. На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ, сабралася вялікая група мясцовых жыхароў. Вяскоўцы сваімі дзеяннямі перашкаджалі працы міліцыянераў. У адказ на патрабаванні пакінуць месца здарэння мужчына 1976 года нараджэння ужыў гвалт.

Таксама асуджаныя яшчэ чацвёра мясцовых жыхароў, двое з якіх непаўналетнія. Яны пашкодзілі аўтамабілі ДПС. У выніку Столінскаму РАУС быў нанесены ўрон на агульную суму больш за 1100 рублёў, які не быў пакрыты ў ходзе папярэдняга следства. Двум абвінавачаным прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў, двум іншым — 1 года пазбаўлення волі. Па рашэнні суда, выкананне пакарання адтэрмінавана. Акрамя таго, аднаму з іх у вольны ад працы і вучобы час неабходна выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме 40 гадзін, другому — 80 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930