Знайсці
07.03.2018 / 22:056РусŁacБел

«Coca-Cola» ўпершыню ў сваёй гісторыі пачне выпускаць алкаголь

Упершыню за 125 гадоў свайго існавання кампанія Coca-Cola сабралася выпусціць алкагольны напой, перадае Financial Times.

Кампанія плануе заваяваць долю на японскім рынку «цюхай» — кактэйляў з фруктовымі смакамі, якія змяшчаюць каля пяці адсоткаў спірту і гатуюцца з моцных алкагольных напояў, араматызатараў, газаванай вады.

Вытворцы газаваных безалкагольных напояў, у тым ліку Coca-Cola, у апошнія гады сутыкнуліся са скарачэннем продажаў па ўсім свеце праз зніжэнне спажывання прадукцыі, якая змяшчае цукар, у той час як рынак напояў «цюхай» з 2013 года дэманструе штогадовы рост на 5-25 адсоткаў.

У Coca-Cola рашэнне вырабляць алкагольную прадукцыю назвалі гістарычным.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930