Знайсці
07.03.2018 / 16:554РусŁacБел

Маларыцкія памежнікі са стралянiнай затрымалі кантрабандыстаў з паўтары тонамі мяса

У Маларыцкім раёне пагранічнікі затрымалі двух мужчын, якія нелегальна перамясцілі праз мяжу больш за 1,6 тоны мяса, паведамляе Брэсцкая пагранічная група.

Увезеным без ветэрынарнага і санітарнага кантролю мяса сумнеўнай якасці меркавалася рэалізаваць на тэрыторыі Беларусі. Канфіскаванае мяса масай 1630 кілаграм і коштам 4 075 беларускіх рублёў, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для яго перавозкі, былі перададзеныя супрацоўнікам Брэсцкай мытні.

У дачыненні да жыхароў Маларыты 1993 і 1988 года нараджэння пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 1 арт. 23.30 КаАП Беларусі (парушэнне памежнага рэжыму).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930