Знайсці
07.03.2018 / 15:455РусŁacБел

Сяргею Далідовічу налічылі 3,2 тысячы рублёў падатку за грошы з краўдфандынгу

Лыжнік Сяргей Далідовіч павінен выплаціць падатак з грошай, сабраных праз краўдфандынг на яго падрыхтоўку да Алімпіяды. Усяго яму налічылі 3200 рублёў падатку.

«Падаў дэкларацыю аб даходах у падатковую, у тым ліку, з сумай, якую атрымаў з краўдфандынгу, — распавёў Далідовіч у эфіры Еўрарадыё. — І атрымалася, што з сабраных грошай мне налічылі каля 3200 рублёў падатку. З гэтых грошай у мяне засталося каля 10 тысяч рублёў, і я планую іх аддаць у дзіцячы дом. Таму я падаў заяву ў наш раённы выканаўчы камітэт, каб мяне ад гэтага падатку вызвалілі, і гэтыя грошы цалкам былі пералічаныя ў дзіцячы дом. Вось чакаю цяпер адказ. Але ў выканкаме гэтай прапановай зацікавіліся. Ці вызваляць мяне ад падатку, стане вядома толькі ў красавіку».

Праз краўдфандынг Сяргей Далідовіч сабраў больш за 30 тысяч рублёў. Дзве траціны з іх ён патраціў, а 10 тысяч, што засталіся, вырашыў перадаць у Андрэеўскі дзіцячы дом пад Оршай. Праўда, калі падатак давядзецца выплаціць, то гэтая сума істотна зменшыцца. Таксама ў дзіцячы дом будуць перададзеныя сродкі, сабраныя на дабрачынным аўкцыёне ад продажу «фірмовага» алімпійскага тэлефона і акуляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930