Знайсці
07.03.2018 / 15:2910РусŁacБел

Лявон Вольскі едзе ў першы за 10 год тур па Беларусі

Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур з найлепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні.

Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог найлепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у мінскім Prime Hall.

— У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, — узгадвае Лявон Вольскі. — Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычная і энэргічная.

Графік тура: 14.04 — Гомель, 15.04 — Барысаў, 21.04 — Віцебск, 28.04 — Брэст, 29.04 — Магілёў, 05.05 — Гродна, 18.05 — Бабруйск. Спіс будзе дапаўняцца. Актуальная інфармацыя на старонках у Facebook і VK. Арганізатарам тура з’яўляецца агенцтва «Наш дзень».

Днямі першы за доўгі час тур па Беларусі таксама абвесціў Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выступіць у Віцебску (10.03), Барысаве (18.03), Астраўцы (5.04), Гомелі (20.05).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера