Знайсці
22.03.2018 / 10:052РусŁacБел

23 і 24 сакавіка — дзіцячая казка на роднай мове «Як літара Ў вясну гукала»

Маладзёжны тэатр эстрады (вул.Маскоўская, 18а)

Тэатральнае ўвасабленне народнага свята гукання вясны рыхтуе музыка Раман Арлоў, вядомы па працы з гуртамі «J:МОРС», «У нескладовае», мюзіклу «Чарадзей».

Першую серыю прыгодаў літары Ў і яе сяброў маленькія гледачы і іх бацькі маглі бачыць перад Калядамі.

Але зіма сыходзіць, пасля доўгага сну ажывае прырода, абуджаецца да новага жыцця зямля.

Чалавек заўсёды імкнуўся праз розныя магічныя рытуалы паскорыць прыход вясны. З далёкіх часоў у беларусаў застаўся звычай — Гуканне вясны. Гэтае свята — адно з самых жыццесцвярджальных і радасных. Таму і выглядае яно вельмі яскрава: дрэвы упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі і птушкамі, дзяўчыны водзяць карагоды, спяваюць песні-вяснянкі.

І ў новай казцы дзецям і іх бацькам распавядуць пра дзівоснае падарожжа Літары «Ў» і яе сяброў у Чароўны Бор, дзе прыгажуню-Вясну трымае ў палоне злосны чараўнік Зюзя…

Гэта прыгода — нібы сэнсавы працяг зімовай казкі «Як літара Ў уратавала Каляды». Дзеці зноў сустрэнуцца з упадабанымі персанажамі, але будуць новыя знаёмствы ды ўражанні і сюрпрызы. 

І па традыцыі: дзеткам — салодкі пачастунак, бацькам — музычны падарунак.

Квіткі каштуюць ад 9 да 17 рублёў. Набыць іх можна анлайн.

Пры набыцці сямейнага квітка на чатыры асобы - зніжка 10%.

Дзецям да трох год уваход бясплатны.

Даведкі па т.: (44) 5517706, (29) 8517706. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера