Знайсці
06.03.2018 / 21:5713РусŁacБел

Кіраўнік разведкі ЗША паведаміў пра новыя санкцыі супраць Расіі

Вашынгтон можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі на наступным тыдні, лічыць кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША. Кіраўнік Мінфіна кажа пра бліжэйшыя «некалькі тыдняў».

Новыя санкцыі ЗША супраць Расіі за ўмяшальніцтва ў амерыканскія выбары 2016 года могуць з'явіцца на працягу тыдня, заявіў дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША сенатар Дэніэл Коўтс падчас слуханняў у камітэце па справах узброеных сіл сената. Словы Коутс прыводзіць CNS News.

«Санкцыі разглядаюцца. Міністр фінансаў [Стывен Мнучын], наколькі я ведаю, даў зразумець, што ўжо на наступным тыдні ён, магчыма, апублікуе спіс некаторых з гэтых санкцыйных мер», — сказаў Коўтс, выступаючы перад калегамі. Ён таксама заявіў, што верыць, што Вашынгтон да гэтага часу не распачаў «дастатковых мер» супраць дзеянняў Масквы.

Дэніэл Коўтс.

ЗША неаднаразова вылучалі абвінавачванні супраць Масквы за спробу ўмяшання ў выбары 2016 года ў ЗША, Расія паслядоўна гэтыя абвінавачванні адмаўляе.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930