Знайсці
06.03.2018 / 20:2831РусŁacБел

Расстраляны Кірыл Казачок, які забіў непаўналетніх сына і дачку

Па інфармацыі, якую атрымаў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда ад маці асуджанага да смяротнага пакарання Кірыла Казачка, прысуд у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне.

Па папярэдняй інфармацыі, Казачок быў расстраляны напрыканцы кастрычніка 2017 года.

Нагадаем, што жыхар Мазыра Кірыл Казачок быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання напрыканцы 2016 года Гомельскім абласным судом. Казачок адмовіўся абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Кірыла Казачка і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Чытайце таксама: «Біў дзяцей, калі прайграваў у танчыкі» — у Мазыры судзяць бацьку, які забіў непаўналетніх сына і дачку

ПЦ Вясна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930