Знайсці
06.03.2018 / 19:367РусŁacБел

Украіна застаецца асноўным імпарцёрам крымскай прадукцыі, а Беларусь — экспарцёрам

Асноўнымі пакупнікамі крымскай прадукцыі за мяжой (для ўладаў анэксаванага Расіяй Крыма Украіна лічыцца замежжам — рэд.), па дадзеных дзевяці месяцаў 2017 года, сталі Украіна, Кітай і Індыя, паведамляе РІА Новості.

Паводле звестак упраўлення статыстыкі Крыма, па выніках мінулага года рэгіён імпартуе на 23,2 адсотка больш прадукцыі, чым вывозіць у іншыя краіны. Найбуйнейшым гандлёвым партнёрам паўвострава застаецца мацерыковая Украіна.

«Вывозім мы прадукцыю ва Украіну (30 адсоткаў экспарту), Індыю і Кітай», — сказала «кіраўнік Крымстата» Вольга Балдзіна.

Асноўныя краіны-імпарцёры для паўвострава — Беларусь (больш за чвэрць ад агульнага аб'ёму), Кітай і Італія.

У сакавіку 2014 года ўкраінскія рэгіёны Крым і Севастопаль былі анэксаваны Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930